фото: Наша нива

Будаўніцтва жыллёвага комплекса "Дружны", які знаходзіцца ў Мінску на скрыжаванні МКАД і праспекта Дзяржынскага, працягне іншы забудоўшчык.

Першыя пускавыя комплексы будавала кампанія ЗТАА "Сінтэз-Белнэп Буд". Непальска-беларускі інвестар летась здаў у эксплуатацыю першы дом. Дзеля справядлівасці адзначым, што такой колькасці прэтэнзiй ад нававёлау не было, бадай, ні ў аднаго са сталічных дамоў.
Электрычнасці і гарачай вады не было на працягу года, праз шчыліны па кватэрах гуляў вецер, а адкрытыя лоджыі завальвала снегам…
Цяпер працягваецца будаўніцтва другога і трэцяга пускавых комплексаў.
Усяго ж іх запланавана пяць. Іх будзе рэалізоўваць іншы забудоўшчык – група кампаній "Тапас".
Па словах супрацоўнікаў кампаніі, участак быў выкуплены. Дырэктар ЗТАА "Сінтэз-Белнэп Буд" пракаментаваць сітуацыю адмовіўся.
Як мяркуецца, квадратны метр у чацвёртым і пятым пускавым комплексах будзе каштаваць $1200.
Будаўніцтва будзе рэалізоўвацца праз продаж аблігацый.
Кампанію "Тапас" звязваюць з імем 33-гадовага бізнэсмэна Паўла Белага – былога прафесійнага хакеіста. Цяпер ён паспяхова гуляе ў нападзенні зборнай Аляксандра Лукашэнкі.

 

tut.by


Читать полностью:  http://news.tut.by/economics/347078.html